~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Апошні круг &keywords = танец, скачуць, важак, развітальны, чарадзе &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Апошні круг" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Апошні круг ====== //I. П. Мележу// \\ Цяжка чарадзе без важакоў...\\ На Палессі\\ Пасярод балота\\ Развітальны танец\\ Журавоў\\ У вячэрні час\\ Перад адлётам.\\ \\ Зор далёкіх\\ Чуючы харал,\\ Скачуць птушкі\\ Пад напеў ласкавы.\\ Не трывожаць\\ Гэты рытуал\\ Ні звяры самотныя,\\ Ні травы.\\ \\ Зводдаль\\ Знерухомелы важак,\\ Прыгадаўшы,\\ Дзе ж сябры былыя,\\ Дзюбу ўскінуў.\\ Назірае, як\\ Скачуць ваяўніча\\ Маладыя.\\ \\ Хай паскачуць\\ Сярод спелых траў.\\ Месца хопіць\\ Кожнаму на ўзлессі.\\ Хай спазнаюць,\\ Што і ён спазнаў\\ У халодных высях\\ Паднябесся.\\ \\ Гэта не вясельны\\ Весні хмель,\\ Гэта развітальны\\ Танец горкі...\\ Жураўлісе\\ Чысціць журавель\\ Зорамі абвеяныя\\ Пёркі.\\ \\ Ён яшчэ\\ Узніме ўвысь\\ Касяк.\\ Покліч кіне\\ На лугі і пожні.\\ I не скажа чарадзе\\ Важак,\\ Што ў жыцці ён робіць\\ Круг апошні...\\ \\ 1980 \\ \\ Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]]