~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Яблыня ў горадзе &keywords = Вярцінскі, яблыня, горад &abstract = Чытаць верш "Яблыня ў горадзе" Анатоля Вярцінскага &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Яблыня ў горадзе ====== Сумнае, трэба сказаць, відовішча —\\ яблыня ў горадзе, на месцы былога дворышча. Т ой дворык, той домік пайшлі на знос. І ў яблыні нашай такі вось лес...\\ Ля трату ара, навідавоку\\ стаіць яна, яблыня,— збоку прыпёку.\\ Яе абыякава абцякае рака людская, гарадская.\\ Хто гляне на яблыню, а хто — не,\\ а хто безуважна абміне.\\ Міма ідзе лектар, ды не садоўнік.\\ Міма ідзе дырэктар, ды не садоўнік.\\ Міма ідзе інспектар, ды не садоўнік.\\ Ды не садоўнік, не садавод.\\ Дзічэе яблыня з году ў год.\\ \\ Ну так. Як гэта ні парадаксальна,\\ а побач з культурнай асляпляльнай,\\ сярод яе даброт і выгод\\ дзічэе яблыня з году ў год:\\ драбнее ліст, гарчэе плод.\\ \\ Міма ідзе аператар, ды не садоўнік.\\ Міма ідзе інкасатар, ды не садоўнік.\\ Міма ідзе літаратар, ды не садоўнік.\\ Дьі не садоўнік, не садавод.\\ Дзічэе яблыня з году ў год.\\ \\ Праўда, кажуць, мінулай вясною\\ дзіўнае штось адбылося з ёю:\\ яблыня раптам заквітнела,\\ закрасавала ружова-бела.\\ Як быццам брала яна рэванш.\\ Як быццам казала камусь: «Заўваж!» \\ Што адбылося з дрэвам? У чым сакрэт яго цудоўнага ажыўлення? Сакрэт увогуле просты. Да аднаго з жыхароў дома, што насупраць, прыехаў на зіму аднекуль з-пад Бачэйкава яго стары бацька, заўзяты садавод. Сядзеў безвылазна цэлымі днямі ў цёплай гарадской кватэры. У адзіноце, калі сын і нявестка былі на працы. З сумам выглядваў у вокны — то ў адно, то ў другое. Заўважыў яблыню. I вось калі крыху пацяплела, стала брацца на вясну і стары выйшаў з дому, то першым чынам накіраваўся да яблыні. Падышоў да яе, абышоў яе з усіх бакоў, дакрануўся да ствала, пакратаў галінку... Назаўтра падаўся зноў да яблыні з нажоўкай і скрабком і стаў абразаць сухія галіны і ваўчкі, саскрабаць адмершую кару. На наступны дзень стары зноў пайшоў да яблыні, зноў доўга завіхаўся каля яе. I калі ў яго пыталіся вечарам, што ён рабіў, чым займаўся днём, ён так і адказваў: «Хадзіў да яблыні». I яшчэ дадаваў: «Да пепінкі, што праз вуліцу расце. Закажанела яна зусім». Гак вось садоўнік і яблыня знайшлі былі адно другога. Але ненадоўга. Бо вясной дзядуля падаўся дахаты ў сваё Залессе, што пад Бачэйкавам. I невядома, што будзе з яблыняй далей... Міма ідзе кандуктар, ды не садоўнік. Міма і дзе канструктар, ды не садоўнік. Міма ідзе інструктар, ды не садоўнік.\\ I гэтак далей.\\ \\ 1986 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>саджанцы]] * [[ibdc.ped>яблынька-дзічка]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-яблыня]] * [[ibdc.ped>лясная-карміцелька]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-яблыня]]