~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Што такое Радзіма? &keywords = тоня, радзіма, голас, роднага, край, радзімы &abstract = Верш Анатоля Вярцінскага "Што такое Радзіма?" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Што такое Радзіма? ====== Зноў сёння ўнучка Тоня\\ пытанне мне задае:\\ – Радзіма… Што гэта такое?\\ Як пазнаваць мне яе?\\ \\ Вы ведаеце, дзеці,\\ які я ёй даў адказ,\\ па якой прыкмеце\\ Радзіму пазнаць можна ўраз?\\ \\ Чуеш, як птушка спявае?\\ У песні яе жывой –\\ голас роднага краю,\\ голас Радзімы тваёй.\\ \\ Бачыш, як сад квітнее,\\ як ззяе на лузе раса?\\ То роднага краю надзея,\\ то любай Радзімы краса.\\ \\ – Вось дзіва! – усклікнула Тоня. –\\ Радзіма – бы мама мая:\\ усё харошае тое,\\ што чую і бачу я. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]