~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Шкада мне вас &keywords = шкада, мне, вас, любіць &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Шкада мне вас" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Шкада мне вас ====== Што я скажу вам у адказ?\\ Шкада мне вас.\\ \\ Шкада мне вас, зласлівых, мітуслівых,\\ зайздрослівых і, значыць, нешчаслівых.\\ Бо, як вядома, каб шчаслівым быць,\\ быць трэба добрым і дабро рабіць.\\ \\ Шкада мне вас, сябелюбівых, хцівых,\\ карыслівых і, значыць, нешчаслівых.\\ Бо, як вядома, каб шчаслівым быць,\\ патрэба не сябе — другіх любіць.\\ \\ Каго вы любіце? Хто любіць вас?\\ Шкада мне вас. Вось мой адказ.\\ \\ 1981 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]]