~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Хлопчык глядзіць... &keywords = глядзіць, хлопчык, мяне, знае, бачу &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Хлопчык глядзіць..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Хлопчык глядзіць... ====== //Унуку Янку// \\ Хлопчык глядзіць...\\ Вачам сваім веру – не веру.\\ Адкуль ты прыйшоў\\ у дом гэты, гэту кватэру?\\ \\ Хлопчык глядзіць...\\ О божа! О маці часная!\\ Нічога не знае ён.\\ Мяне ж ён, здаецца, знае?\\ \\ Хлопчык глядзіць...\\ Глядзіць проста ў вочы.\\ Хлопчык глядзіць...\\ Як быццам спытаць нешта хоча.\\ \\ Я ведаю – што.\\ Няма ў мяне толькі адказу.\\ Калі ж ён і ёсць –\\ не вымавіш так вось адразу.\\ \\ Хлопчык глядзіць...\\ Позіркам, поўным наіву.\\ Поўніцца сэрца маё\\ трывогай шчымлівай, шчаслівай.\\ \\ Хлопчык глядзіць...\\ Я ў позірку тым дзіцячым\\ бачу пачатак сябе,\\ сваё прадаўжэнне бачу...\\ \\ 1989 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]]