~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Свята на бабровых тонях &keywords = бабёр, тонях, лоўлі, свята, бабровых &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Свята на бабровых тонях" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Свята на бабровых тонях ====== Як паведамілі работнікі запаведніка, удасканалена пастка для лоўлі баброў. Дзякуючы гэтаму каштоўнаму вынаходніцтву працэс лоўлі стаў больш зручным як для паляўнічага, так і для самога звярка. //З газетнай заметкі// Сёння не плача ўжо бабёр,\\ не пралівае слёзы зацята.\\ На тонях бабровых сёння свята.\\ Весела ў пастку бабёр папёр...\\ Што значыць, словам, НТР!\\ Здаволены і лавец, і звер. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]]