~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Мы, мёд і пчала &keywords = хвалілі, забылі, хвалу, аддалі, дзякуючы, павінны, аўтар, працы, пчалу, людзі &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Мы, мёд і пчала". Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Мы, мёд і пчала ====== А потым гаспадыня да стала,\\ да чаю мёд нам падала.\\ І ўсе, адчуўшы пах мядовы,\\ хваліць той мёд былі гатовы.\\ Калі ж адчулі яго смак –\\ хвалілі мёд і так і сяк.\\ Хвалілі гаспадыню чынна,\\ што частавала нас гасцінна,\\ а ўслед за ёй – гаспадара.\\ Хвалілі потым пчаляра.\\ Хвалілі луг, хвалілі кветкі,\\ што мёд даюць надзіва рэдкі.\\ Усім тут аддалі хвалу.\\ Забылі толькі пра... пчалу. \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Пад вобразамі пчалы маюцца на ўвазе працавітыя людзі, дзякуючы якім у нас на стале ёсць ежа, на вобразе гасцей – спажыўцы прадуктаў працы, людзі, якія харчуюцца з працы чужых і не задумваюцца які кошт укладзены ў кожны кавалачак ежы.\\ 2. Аўтар хацеў нагадаць нам, што мы павінны паважаць працавітых людзей, дзякуючы якім мы не ведаем нястачы, аўтар падкрэслівае, што менавіта іх руплівая і цяжкая праца прыносіць нам усе выгоды, а мы павінны іх высока цаніць і не забываць.\\ 3. Своеасаблівая мараль у апошніх радках прытчы: \\ Усім тут аддалі хвалу.\\ Забылі толькі пра... пчалу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пчала]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-пчала]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала-і-авадзень]]