творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-з-яўленне
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Вярцінскі — З'яўленне
З'яўленне зор і сонца ў вышыні.
З'яўленне сокаў з глыбіні карэння.
З'яўленне траў у веснавыя дні…
І вось маё, і вось тваё з'яўленне.
Як быццам бы дамовіліся ўсе —
глыбіні цёмныя і залатыя высі,—
як быццам бы сказалі ўсе: «З'явіся!» —
І ты з'явілася ва ўсёй красе.
Як быццам нечакана ўсё было,
як быццам выпадкова.
А на справе
увасабленне гэтае наяве
чакалася, як ранняе святло.
А каб ты нам з'явілася як след,
падмогаю было благаславенне:
благаслаўляў тваё з'яўленне свет,
сусвет благаслаўляў тваё з'яўленне.
Падобныя старонкі
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-з-яўленне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1