~~META: title = Анатоль Вярцінскі — З'яўленне &keywords = З'яўленне &abstract = Чытаць верш "З'яўленне" Анатоля Вярцінскага &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — З'яўленне ====== З'яўленне зор і сонца ў вышыні.\\ З'яўленне сокаў з глыбіні карэння.\\ З'яўленне траў у веснавыя дні...\\ І вось маё, і вось тваё з'яўленне.\\ \\ Як быццам бы дамовіліся ўсе —\\ глыбіні цёмныя і залатыя высі,—\\ як быццам бы сказалі ўсе: «З'явіся!» —\\ І ты з'явілася ва ўсёй красе.\\ \\ Як быццам нечакана ўсё было,\\ як быццам выпадкова. А на справе увасабленне гэтае наяве\\ чакалася, як ранняе святло.\\ \\ А каб ты нам з'явілася як след,\\ падмогаю было благаславенне:\\ благаслаўляў тваё з'яўленне свет,\\ сусвет благаслаўляў тваё з'яўленне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]]