~~META: title = Анатоль Вярцінскі — З жалем гляджу на дзіця... &keywords = Вярцінскі, жаль, гляджу, дзіця &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "З жалем гляджу на дзіця" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — З жалем гляджу на дзіця... ====== З жалем гляджу на дзіця,\\ маленькае, бездапаможнае,\\ і хочацца памагчы яму.\\ Але як? Як яму памагчы,\\ калі толькі само па сабе\\ яно можа расці, набірацца сіл.\\ \\ Са спагадай гляджу на чалавека,\\ наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага,\\ і хочацца яму памагчы.\\ Але як? Як яму памагчы,\\ калі толькі праз уласны вопыт\\ ён можа стаць іншым.\\ \\ З болем гляджу на чалавека,\\ якога знявечыла, скалечыла жыццё,\\ і хочацца яму памагчы.\\ Але як? Як яму памагчы,\\ калі толькі само жыццё\\ можа вярнуць яму ранейшы воблік.\\ Як? Як памагчы чалавеку?\\ А памагчы яму я павінен. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]]