~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Заканамернасць &keywords = неафіта, Іуда &abstract = Чытаць верш "Заканамернасць" Анатоля Вярцінскага &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Заканамернасць ====== Як бы ні слаўна паход пачаўся, якім бы ён поступам ні вызначаўся, на нейкай вярсце хтось прымажацца хітра, выдасць сябе за неафіта.\\ Якой бы святой ні была тая троіца, да троіцы той хтось чацверты прыстроіцца. Паверыш ты ў цуд, у белы камень – а тут табе Іуда, а тут табе Каін. Заззяе ідэя ў чыстым стане –\\ хтось тут жа прымкне, прыліпне,\\ прыстане. Пад маскай апостала, пад выглядам ленінца да чыстага поступу хтось тут жа прылепіцца... \\ 1980 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]]