~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Жыццё даецца… &keywords = жыццё, тварыць, даецца, вернасць, свеце, павінны, жыцця, карысць, ствараць, аўтар &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Жыццё даецца…". Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Жыццё даецца… ====== Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.\\ Каб светла-залатую яго ніць\\ Віць і далей – любоўю, справай дзейнай\\ Ды словам, што ад справы неаддзелена.\\ Тварыць!\\ \\ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.\\ Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,\\ Высакародным, дружным намаганнем,\\ Што потым зоркай у вяках гарыць.\\ Тварыць!\\ \\ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.\\ Найлепшы самы, самы натуральны\\ Пачатак гэты вось жыццестваральны.\\ Інакш – якая ад жыцця карысць?\\ Тварыць!\\ \\ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.\\ Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -\\ Тварыць!\\ \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Аўтар сцвярджае, што чалавек нараджаецца на зямлі для таго, каб не разбураць і знішчаць, а ствараць. Няважна ў якой сферы дзейнасці, мы павінны займацца стварэннем добрых спраў, карысных, нязлосных, сеяць дабрыню, вернасць, любоў. На жаль многія людзі аддаюць перавагу разбурэнню, знішчэнню і нават забойству. Гэта зараз вельмі адчуваецца ва ўсім свеце.\\ 2. Ніць жыцця чалавека ўяўляецца паэту светла-залатой, бо кожны з нас нараджаецца ў свеце для шчасця і радасці. Светла-залаты колер можа сімвалізаваць сонечны свет.\\ 3. Жыццестваральны пачатак – карысць нашага жыцця. Мы павінны пражыць сваё жыццё, каб пакінуць у ім след, а не знікнуць у небыццё. Мы павінны рабіць важныя жыццёвыя рэчы, а не патанаць у бытавых праблемах, не бачачы каштоўнасць кожнага пражытага дня.\\ 4. Шматлікі паўтор слова " Тварыць!" дапамагае аўтару яшчэ раз і яшчэ засяроджваць увагу на паднятай праблеме, прымусіць задумацца кожнага над тым, ці здольны ён штодня "тварыць", ствараць нешта значнае, істотнае, сапраўднае.\\ 5. Прайсці раз вернасць не так лёгка, як здаецца з пачатку. Аўтар мае на ўвазе вернасць ва ўсеагульным значэнні. У свеце шмат спакусы, а ахаваць вернасць прынцыпаў да самога сябе вельмі склада і няпроста ў нашым жыцці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]]