~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Жаночая гордасць &keywords = Вярцінскі, гордасць &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Жаночая гордасць" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Жаночая гордасць ====== Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,\\ ёсць веліч вяршыні горнай.\\ I ёсць яшчэ адно з дзівос,\\ гэта — жаночая гордасць.\\ \\ Яна — не прыхамаць, не капрыз,\\ не д'ябальская забава.\\ Глянуць адчужана зверху ўніз —\\ святое жаночае права.\\ \\ Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.\\ Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей\\ позірк яе, яе дакор —\\ аснова зямной любові.\\ \\ Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,\\ смех, грубы ў сваёй прыроднасці...\\ Самы вялікі мужчынскі наш грэх —\\ грэх супраць ясаночай гордасці.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-плача-жанчына]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б]] * [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-жанчына-ў-чорным-і-афга]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына]]