~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Дурман &keywords = Вярцінскі, дурман &abstract = Чытаць прытчу Анатоля Вярцінскага "Дурман" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Дурман ====== //\\ //Яго не можаш не заўважыць ты —\\ разросся пышна ён на ўскрайку вёскі:\\ шырокія зялёныя лісты\\ і белыя духмяныя пялёсткі.\\ \\ Але ніхто яго і не кране.\\ Не ляжа ў стозе з сенам ён мурожным,\\ не стане ён букетам на акне —\\ пад восень звяне ў пыле прыдарожным.\\ \\ Не сок жывы ў яго, а горкі яд.\\ I гэта не схаваць нічым дурману,\\ ні лісцем, што прывабіць і пагляд,\\ ні кветкаю, вялікай і духмянай. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]]