~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Два полі &keywords = Вярцінскі, поле &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Два полі" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Два полі ====== Было ў салдата два полі,\\ поле, дзе кветкі ірваў,\\ бегаў з сябрамі на волі,\\ і поле, дзе ён ваяваў. \\ Ціха было і чыста\\ ў полі яго дзяцінства,\\ былі агонь і дым\\ на пол і ратным тым. \\ Два полі было ў салдата.\\ Адно зелянела травой,\\ другое было ўзарата\\ вайной і паліта крывёй. \\ Было ў салдата два полі,\\ поле, дзе кветкі ірваў,\\ бегаў з сябрамі на волі,\\ і поле, дзе ён паміраў. Аналіз верша: 1. У вершы [[творы/анатоль-вярцінскі/творчасць-анатоля-вярцінскага|Анатоль Вярцінскі]] стварае два розныя вобразы. Першы вобраз – шчаслівае поле дзяцінства. Гэта светлы і радасны вобраз, створаны паэтам. Другі вобраз верша – поле бою, змрочнае і трагічнае месца, дзе памірае герой твора.\\ 2. Герой твора ўяўляецца маладым яшчэ салдатам, які не так даўно выйшаў з дзіцячага ўзросту, бо вобразы дзяцінства блізкія яму і дарагія. Там, на полі дзяцінства, некалі бегаў ён з сябрамі, ірваў кветкі. У жыцці героя гэта быў бесклапотны і вольны час.\\ 3. Зусім іншым паўстае другое поле, якое супрацьпастаўляецца полю дзяцінства, бо на ім «былі агонь і дым». У рэзкім кантрасце з карцінай зялёнага квяцістага поля паўстае другое – «узаратае вайной і палітае крывёй». На гэтым, другім полі герой паміраў.\\ 4. Моцнае трагічнае гучанне надаюць твору радкі, у якіх аўтар апісвае поле бою: «поле, дзе ён ваяваў», «былі агонь і дым, на полі ратным тым», «узарата вайной і паліта крывёй», «поле, дзе ён паміраў». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]]