~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Гудзела, гуло ў маіх вушах... &keywords = гуло, гудзела &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Гудзела, гуло ў маіх вушах..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Гудзела, гуло ў маіх вушах... ====== Гудзела, гуло ў маіх вушах.\\ Гудзела, гуло ва ўсім маім целе.\\ А з целам была заадно i душа —\\ суладна яны звінелі, гудзелі.\\ Як мора ў бераг,\\ так біўся той гул\\ ў мае барабанныя перапонкі.\\ І мроіўся белы, рамонкавы луг:\\ ад краю да краю бялелі рамонкі.\\ Гудзела, гуло ў маіх вушах.\\ Гуло і звінела ва ўсёй істоце.\\ Гуло на высокай пранізлівай ноце.\\ І я зразумеў —\\ о, шчасце! О, жах! —\\ што значыць той гул,\\ што значыць той луг.\\ Я быў улюбёны.\\ Я быў, як усе мы.\\ І я, як звяно,\\ уключаўся ў ланцуг\\ любові, яе ўсепланетнай сістэмы... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]]