~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Гора – не бяда, бяда — не гора &keywords = гора, бяда, Рыгор &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Гора – не бяда, бяда — не гора..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Гора – не бяда, бяда — не гора ====== «Гора – не бяда, бяда — не гора:\\ пабыла – сплыла, нібы вада.\\ Няма праўды – гэта ўжо горай,\\ гэта ўжо цэлая бяда.\\ Гора – не бяда, бяда – не гора...» –\\ гаварыў так часта дзед Рыгор,\\ хоць да майго дзеда да Рыгора\\ гора і заходзіла на двор.\\ Спіць мой продак, соснамі адпеты.\\ Я жыву – яго і плоць і косць.\\ На маім рахунку ёсць і беды,\\ на маім рахунку гора ёсць.\\ Знаю добра іхні горкі прысмак,\\ іхні смак. І знаю я яшчэ –\\ як несправядлівасць, нібы прысак,\\ тваё сэрца раптам апячэ.\\ Я спасціг, што беды – непазбежнасць,\\ немінучы спадарожнік мой.\\ Я прызнаў жалезную залежнасць\\ ад прыроды – мёртвай і жывой.\\ Я сцярплю усе яе няміласці,\\ i капрызы, і сюрпрызы ўсе.\\ Толькі аднаго –\\ несправядлівасці\\ чалавечы дух мой не знясе.\\ «Гора – не бяда, бяда – не гора,–\\ я кажу, як гаварыў мой дзед.–\\ Вось несправядлівасць – гэта горай,\\ гэта горай ад усякіх бед». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-бяда-і-гора]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-гора-удавы-сымоніхі]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]]