~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Бар'еры &keywords = Вярцінскі, Бар'еры &abstract = Чытаць верш Анатоля Вярцінскага "Бар'еры" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Бар'еры ====== Фізік квантуе\\ прастору i час.\\ Глядзяць касманаўты\\ у бок Венеры.\\ На змену тым,\\ што пайшлі ў запас,—\\ новыя меры,\\ сферы і эры.\\ Падае за бар'ерам бар'ер —\\ гукавы, светлавы,\\ зямных гравітацый.\\ Вучоны муж!\\ Я рады, павер,\\ я ганаруся тваёй працай.\\ Толькі ёсць у мяне непакой:\\ ці хутка дойдзе чарга да бар'еру\\ глухой адчужанасці людской,\\ неразумення і недаверу?\\ Калі ён падзе —\\ ракавы, векавы —\\ на нашых шляхах у новыя эры,\\ як некалі паў бар'ер гукавы,\\ як падаюць іншыя бар'еры? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]]