~~META: title = Анатоль Вярцінскі — Акіян і лужына &keywords = лужына, глядзеў, акіян, вал, бачыў &abstract = Верш Анатоля Вярцінскага "Акіян і лужына" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вярцінскі — Акіян і лужына ====== Я сказаў: «Акіян – вялікая лужына» Як усхадзіўся акіян!\\ Маўляў, пакрыўдзілі незаслужана,\\ абразілі акіянскі сан.\\ Як загудзеў, зашумеў раз’юшана,\\ як пагнаў за валам вал:\\ «Я вам пакажу, якая я лужына!\\ Я болей прывык да од і пахвал!»\\ Я моўчкі глядзеў, як шалее стыхія,\\ і думаў са скрухай: «Вялікі такі, а крыўдзіцца гэтак жа, як і другія,\\ як дробныя лужыны і ручайкі». ***** Я глядзеў, як хвалюецца лужына.\\ Бачыў я воблакаў караван,\\ бачыў у лужыне неба засмужанае.\\ – Лужына – мікраакіян.\\ Словы мае пачула лужына.\\ Лоб наморшчыла напружана\\ і пачала падрабляць свой зыб\\ пад акіянскую шыр і глыб.\\ Думала, што разлілася бязмежна,\\ што выйшла за берагі свае.\\ Я глядзеў і мне было смешна\\ і мне было сумна за яе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры]]