Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вялюгін:анатоль-вялюгін-чаромхавыя-халады

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Вялюгін — Чаромхавыя халады

Па ярах сумётамі –
белая чаромха.
Салаўі шалёныя
б’юць на ўсе лады.
Заінела пер’е
майскага чарота:
выветрыўшы неба,
ходзяць халады.

I заўсёды лепшая
на світанку нашча
песня заспяваецца.
Чуеш, малады,
як шуміць у белым
бацькаўшчына наша.
Горла песні ранняй
лудзяць халады.

Суцяшае радыё:
– У пачатку мая
на далёкай поўначы
растаюць ільды…
Позні дым у садзе
цёпла абдымае
белыя галінкі –
сёння халады.

Голлю калыхацца,
кладкам угінацца,
на сцяжынах – шолахі
лёгкае хады.
Ты са мной,
шаленства буйнага юнацтва,
п’яны цвет чаромхі…
песня…

халады…


1960


Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с.

Падобныя старонкі

  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва
  • анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета
творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-чаромхавыя-халады.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki