~~META: title = Анатоль Вялюгін — Чаромхавыя халады &keywords = песня, халады &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Чаромхавыя халады" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Чаромхавыя халады ====== Па ярах сумётамі –\\ белая чаромха.\\ Салаўі шалёныя\\ б’юць на ўсе лады.\\ Заінела пер’е\\ майскага чарота:\\ выветрыўшы неба,\\ ходзяць халады.\\ \\ I заўсёды лепшая\\ на світанку нашча\\ песня заспяваецца.\\ Чуеш, малады,\\ як шуміць у белым\\ бацькаўшчына наша.\\ Горла песні ранняй\\ лудзяць халады.\\ \\ Суцяшае радыё:\\ – У пачатку мая\\ на далёкай поўначы\\ растаюць ільды...\\ Позні дым у садзе\\ цёпла абдымае\\ белыя галінкі –\\ сёння халады.\\ \\ Голлю калыхацца,\\ кладкам угінацца,\\ на сцяжынах – шолахі\\ лёгкае хады.\\ Ты са мной,\\ шаленства буйнага юнацтва,\\ п’яны цвет чаромхі...\\ песня... халады... \\ 1960\\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва]] * [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета]]