~~META: title = Анатоль Вялюгін — Спелы бор &keywords = спелы, аблачынак, высі, яснай аўтар, месца, пакланяцца, дурнічнік, кадзіла, святое, барсук, прыроды, жыццё &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Спелы бор". Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Спелы бор ====== З усіх сабораў ёсць сабор,\\ дзе згодзен я маліцца:\\ у спелым леце, спелы бор, звіняць твае званіцы.\\ \\ У душным водары палян,\\ дзе маладосць хадзіла,\\ багун, дурнічнік, дурнап’ян – раздзьмулі ўсе кадзіла.\\ \\ Стаяць палкі баравікоў;\\ дрыжыць басок чмяліны.\\ Глыбокі мох, на лісцях кроў мядзведжае маліны.\\ \\ Падсочак стрэлы на ствалах,\\ нібы крыжы пакуты.\\ Спяшаецца барсук-манах\\ у цёмны свой закутак.\\ \\ Бурштынных смол здаровы дух.\\ На кроне ў высі яснай\\ не аблачынак белы пух –\\ дзярэ анёла ястраб.\\ \\ На кожным кроку навіна,\\ і душна ад чабору,\\ а песню кожная сасна\\ свайму спявае бору. \\ 1959\\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. **Адказы на пытанні:**\\ 1. Аўтар адносіцца да прыроды, як да храму. Аўтар пакланяецца прыгажосці і некранутасці прыроды, захапляецца лесам, яго багаццямі і хараством.\\ 2. Для аўтара бор – гэта святое месца, якому павінны пакланяцца, берагчы, паважаць, любіць. Лес – наша галоўнае багацце, лічыць аўтар: ён корміць, вучыць, выховае, адорвае ляснымі багаццямі.\\ 3. [[слоўнік/метафара|Метафары]]:\\ «маладосць хадзіла» (аўтар з маладосці ходзіць у лес);\\ «багун, дурнічнік, дурнап'ян – раздзьмулі ўсе кадзіла» (параўноўваецца з моцным пахам ладану, які ідзе ад кадзіла);\\ «дрыжыць басок чмяліны» – пчолы гудуць на нізкай ноце, быццам басам;\\ «спяшаецца барсук-манах» – барсук параўноўваецца з манахам, барсук усё жыццё праводзіць у лесе, як і манах у храме.\\ 4. У апошніх двух радках паэт вобразна малюе сасновыя бары, сотні сосен якіх шумяць ад подыхаў ветру, і калі прыслухоўвацца, можна адчуць і зразумець іх шумныя траскучыя песні.\\ 5. Верш [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна|Анатоля Вялюгіна]] «Спелы бор» смела можна назваць гімнам прыродзе. Аўтар у ім сцвярджае думку, што лес – гэта храм, святое месца, якое павінна застацца недатыкальным, прыгожым, яго патрэбна зберагаць, цаніць, нават пакланяцца яму, бо ён дае чалавеку жыццё, паветра, ежу і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал]] * [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва]]