~~META: title = Анатоль Вялюгін — Сланечнік з прабітай галавой &keywords = мартэны, стэп, прабітай, галавой, сланечнік &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Сланечнік з прабітай галавой" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Сланечнік з прабітай галавой ====== Пад гудкі, трывожныя сірэны,\\ як на моры ў бітве караблі,\\ паміралі дымныя мартэны. ...а вакол\\ сланечнікі цвілі. Блаславіўшы буру аманала,\\ у яры заплакаў сталявар,\\ калі хмара выбухаў забрала неба,\\ стэп\\ і цвету росны жар. Жоўты стэп...\\ Мартэны... Краю любы, ты гарыш у памяці жывой,\\ як сланечнік па-над стромай згубы з сонечнай прабітай галавой.\\ \\ 1942 \\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сады-зацвілі]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета]]