~~META: title = Анатоль Вялюгін — Сады зацвілі... &keywords = пер’е, раллі, яблыня, белая, шэрай, цёплай &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Сады зацвілі..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Сады зацвілі... ====== Сады зацвілі,\\ не прыкмеціў – калі.\\ Выбег у май\\ павесялелы я:\\ на шэрай, як пер’е, цёплай раллі яблыня белая.\\ \\ Стаіць гэта воблака раніцой\\ на ножцы, пабеленай вапнаю.\\ Зямлю асвятліўшы,\\ ззяе красой,\\ самай прывабнаю.\\ \\ Як быццам свой першы дзень пачала\\ зямля, ўпершыню зялёная.\\ Сонца звініць – залатая пчала,\\ вісне над кронаю.\\ \\ Ад радасці вочы мае расцвілі,\\ пагодныя, памаладзелыя:\\ на шэрай, як пер’е, цёплай раллі яблыня белая.\\ \\ 1956\\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал]] * [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна]]