~~META: title = Анатоль Вялюгін — Рыбацкі могільнік &keywords = нідзе, мора, граніце, аповесць &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Рыбацкі могільнік" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Рыбацкі могільнік ====== //Міколу Нагнібедзе// \\ Аповесць мора на граніце\\ чытай, не верачы красе\\ бурштыннага прыбою ў Нідзе\\ на Куршскай сонечнай касе,\\ дзе ноч і дзень дымяцца дзюны\\ на сыпкім беразе крутым\\ і хвойнічак, заўсёды юны,\\ па схілах сцелецца, як дым.\\ \\ Імкнецца ён, разлапы, нізкі,\\ стрымаць адвечны рух пяскоў.\\ Сівая хваля ад калыскі\\ калыша долю рыбакоў.\\ Аповесць мора – на граніце\\ шчарбатых заімшэлых пліт.\\ На могілках старых у Нідзе\\ раскажа ўсё табе граніт.\\ \\ Чытаеш помнікі, здзіўлёны: ну хоць бы надпіс быў адзін,\\ дзе строга значацца імёны\\ тваіх равеснікаў, мужчын!\\ Малыя толькі... і жанчыны...\\ Як быццам не плылі сюды\\ ніколі ў чоўне дамавіны\\ дзядзькі, падлеткі і дзяды.\\ \\ Няўжо яны не паміралі\\ пад родным дахам, рыбакі?\\ На пенны бег балтыйскай хвалі\\ зірнеш імгненна з-пад рукі:\\ – Ах, там яны... Бурліць раўнівы, цяжкі, у белай шанцы, вал.\\ Не моўкне шум рыбацкай нівы. Чакаючы,\\ маўчыць\\ прычал. \\ 1959\\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва]] * [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета]]