Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вялюгін:анатоль-вялюгін-на-плошчы-незалежнасці

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Вялюгін — На плошчы Незалежнасці

Ля хорама дзяржавы
Яліны і шынелі
На холадзе куржава
Дасвеццем заінелі.

Здароў, сухі аўторак!
На сесіі сягоння
У ляманце разборак
Агніцца меч Пагоні.

Ні меча, ні арала
Як след не браўшы ў рукі,
Гарлаюць генералы –
Акопнікаў унукі.

А іх, штабных у зорках,
Што спрытна зарабілі, –
Як снегіроў на горкай
Аснежанай рабіне.

Пасля крутой размовы
Аб мове і Расіі
Яны на час зімовы
Вакацый зноў прасілі.

З аўторка да суботы
Пасля агнішча духу
На гойданках дрымоты
Дабрэла пасядуха.

Сягоння ж ёй пабудка,
Парт-гвардыі Саветы, –
У сёдлах крэслаў пудка
Адкінуты газеты.

На плошчу кліча плошча
Галосна а зубаста.
Калоціць залу пошчак
Прысуду плошчы:
– Баста!..

Нямала ж перла бродам
Да вабных круч кар’еры,
Між імі і народам –
Міліцыі бар’еры.

Не злічыш да суботы
Пад ветласцю жалезнай,
На колькі тысяч ботаў
Падкута незалежнасць.

1994


Літаратура і мастацтва. 1994, 29 красавіка.

Падобныя старонкі

  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва
  • анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета
творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-на-плошчы-незалежнасці.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki