~~META: title = Анатоль Вялюгін — Лета &keywords = сонца, хвалі &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Лета" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Лета ====== Паглядзі з гары, дзе ў поўдзень ясны\\ ад спякоты млеюць саснякі –\\ бліснуць цёплыя пяскі, як дзясны абмялелае ракі.\\ \\ Перакаты плыткія іскрацца\\ вогненнымі дыскамі святла.\\ Жоўты рай, дрымотны рай акацый\\ паланіла рупная пчала.\\ \\ I бальшак, і лес – усё спавіта\\ душнаю зялёнаю смугой:\\ гэтак хораша красуе жыта,\\ сонца засланяючы сабой.\\ \\ Астравок шыпшыны ў ціхім полі\\ пахавалі хвалі збажыны.\\ Крыламі махаючы паволі,\\ над зямлёй павіслі каршуны.\\ \\ Адвячоркам падае барометр.\\ Наплываюць хвалі спакваля.\\ У вятрах,\\ у клубах пылу,\\ ў громе\\ страпянецца чэрствая зямля.\\ \\ Скокам-бокам – кінецца, як заяц,\\ застукоча ў шыбы спорны дождж.\\ I адрэжа хмар цяжкі акраец\\ кожнай ніве бліскавіцы нож. \\ Падстаўляй далоні вадаспаду,\\ слова цёплае сябрам скажы:\\ – Хай для нас\\ па нашаму нараду\\ смаліць сонца і шумяць дажджы!..\\ \\ 1948 \\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]]