~~META: title = Анатоль Вялюгін — Белазорае бабіна лета... &keywords = лета, бабіна, белазорае &abstract = Чытаць верш Анатоля Вялюгіна "Белазорае бабіна лета..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Вялюгін — Белазорае бабіна лета... ====== Белазорае бабіна лета\\ у гародчыку расцвіло.\\ Пчолы, ўпіўшыся ў зрэнкі кветак,\\ зноў адчулі зямлі цяпло.\\ \\ Ля шпакоўніцы на арабіне,\\ звонка славячы родны дом,\\ шпак,\\ сярэбраны ад павуціння,\\ як вясной,\\ трапеча крылом.\\ \\ Ён не ведае, апантаны,\\ што нясуць маразы ўначы\\ з Ледавітага акіяна да\\ расонскіх азёр ключы.\\ \\ Як жа сівер замкне азёры,\\ распране густалісты лес?\\ Паглядзі:\\ запаліць свае зоры\\ зноў наважыўся белы бэз.\\ \\ Золкай ноччу духмянае вецце\\ стукне ў шыбу – харошы госць!\\ Так жыве ў пасівелым леце\\ вёсен вогненных маладосць.\\ \\ 1954\\ \\ Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сады-зацвілі]] * [[творы/анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва]] * [[творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета]]