~~META: title = Аляксей Якімовіч — Падзяка &keywords = тата, алесь, суніцы, выраслі, прыгуменні, гусі, патапталі &abstract = Чытаць апавяданне Аляксея Якімовіча "Падзяка" &iftrue = True ~~ ====== Аляксей Якімовіч — Падзяка ====== На прыгуменні выраслі суніцы. Першым кусцікі суніц заўважыў малы Алесь.\\ – Тата, глянь! У нас нейкае новае зелле з’явілася. Я яго зараз вырву, – сказаў ён і рашуча накіраваўся да кволенькіх зялёненькіх кусцікаў.\\ – Не руш, Алесік, – спыніў тата. – Гэта суніцы. Хутка яны зацвітуць і парадуюць нас салодкімі духмянымі ягадамі.\\ Алесь нагнуўся каля кусціка і прыўзняў сцябліну, якая заканчвалася трыма тонкімі зубчатымі лісцікамі, падобнымі на незвычайныя сэрцайкі.\\ – Суніцы трэба абгарадзіць, каб гусі не патапталі, – прапанаваў тата.\\ Алесь і тата абгарадзілі сямейку суніц калочкамі і пайшлі ў хату.\\ Лагодныя вясеннія дзянькі прабягалі непрыкметна, як прабягаюць шчаслівыя імгненні.\\ Бавячыся, Алесь забыўся пра суніцы, што выраслі на прыгуменні.\\ Аднаго дня, раніцай, тата прынёс талерку, на якой ляжалі чырвоныя ягады.\\ – Частуйся суніцамі з прыгумення, сынок!\\ – Яны выраслі, не патапталі іх гусі! – усклікнуў Алесь і ўзяў з талеркі макраватую ад расы і туману ягаду. – Дзякуй табе, тата. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-вераб-ёвы-госці]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-байка-пра-казла]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-аладкі]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-хітры-воўк]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-аўтамат]]