~~META: title = Аляксей Пысін — Янка і санкі &keywords = санкі, янка, бегчы, хочуць, поўны &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Янка і санкі" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Янка і санкі ====== Янка санкі зняў з гарышча,\\ Пацягнуў іх на іржышча.\\ Ды не хочуць санкі бегчы,\\ Хоць бяры сабе на плечы.\\ \\ Янка санкі павалок\\ На зялёны на лужок.\\ Не, не хочуць санкі бегчы,\\ Можа, коніка запрэгчы?\\ \\ Шустрых конікаў нямала\\ У траве густой скакала.\\ – Ты не бойся, скакунок,\\ Запрагу цябе ў вазок.\\ \\ Схамянуўся Янка тут:\\ «Трэба пуга і хамут».\\ I сказаў ён скакуну:\\ – Санкі ў рэчку пацягну!\\ \\ Хто такое бачыў дзе?\\ Мчацца санкі па вадзе,\\ А на санках сем стракоз:\\ Поўны воз, поўны воз! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]]