~~META: title = Аляксей Пысін — Хімчыстка &keywords = пясочкам, лужы &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Хімчыстка" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Хімчыстка ====== Наш Мікола не чысцёха,\\ А зусім наадварот:\\ У чарніле ўся кашуля,\\ Рукі, вушы, нос і рот.\\ \\ I Міколу абыходзяць,\\ Быццам хлопец камінар,\\ Нават галубы ўцякаюць,\\ Калі выйдзе на бульвар.\\ \\ Мые маці, мыюць сёстры,\\ Змылі мыла кілаграм;\\ Працавалі ўсе да поту,\\ Ды не стала меней плям.\\ \\ Церлі дзеркачом з пясочкам,\\ Ажно лужы паплылі.\\ Не маглі зрабіць нічога\\ I ў хімчыстку павялі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]]