~~META: title = Аляксей Пысін — Туман &keywords = скок, заяц &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Туман" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Туман ====== На кустах і на траве\\ Серабрацца густа росы,\\ Пара белая плыве,\\ Засцілае луг і плёсы.\\ \\ Свеціць месяц. На лужок\\ Заяц выскачыў з гушчару:\\ «Пабягу на беражок,\\ Хто развёў такую пару?»\\ \\ Скок ды скок ён напрасткі,\\ Блізкая дарога;\\ I спыніўся ля ракі,\\ Стаў, як ля парога.\\ \\ Дзівіцца адважны зай:\\ У гарлачыкаў на ўлонні\\ Жабяняты цёплы чай\\ П’юць са сподачкаў зялёных.\\ \\ Мчыцца заяц да палян,\\ Сам з сабою размаўляе:\\ – Знаю, ад чаго туман\\ Па-над рэчкаю бывае.\\ \\ 1962 г. Крыніца: Пысін А. Збор твораў. У 2 т. Т.2. Паэмы, творы для дзяцей, пераклады. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 254 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-туман]] * [[ibdc.ped>туман]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-у-тумане]] * [[ibdc.ped>першы-парушальнік]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]]