Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-рукі-бацькі

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Пысін — Рукі бацькі

Калі гляджу на рукі бацькі
У рубцах, вузлах, –
Здаецца мне,
Што можна з дубам параўнаць іх
Моц і вынослівасць.
Ды не!

Яны ж не толькі спёку зналі,
Дубелі ў холадзе зімой,
А дол варочалі,
Аралі,
Драбілі вугаль пад зямлёй,
Кавалі сталь,
Граніт крышылі,
Трымалі зброю на вайне
І, хоць гулі,
Ад стомы нылі,
Малога няньчылі мяне.

Падобныя старонкі

  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
  • праца-тваіх-рук
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-рукі-маці
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-твае-рукі
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-рукі-бацькі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki