~~META: title = Аляксей Пысін — Рукі бацькі &keywords = рукі, бацькі &abstract = Верш Аляксея Пысіна "Рукі бацькі" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Рукі бацькі ====== Калі гляджу на рукі бацькі\\ У рубцах, вузлах, –\\ Здаецца мне,\\ Што можна з дубам параўнаць іх\\ Моц і вынослівасць.\\ Ды не!\\ \\ Яны ж не толькі спёку зналі,\\ Дубелі ў холадзе зімой,\\ А дол варочалі,\\ Аралі,\\ Драбілі вугаль пад зямлёй,\\ Кавалі сталь,\\ Граніт крышылі,\\ Трымалі зброю на вайне\\ І, хоць гулі,\\ Ад стомы нылі,\\ Малога няньчылі мяне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[ibdc.ped>праца-тваіх-рук]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-рукі-маці]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-твае-рукі]]