~~META: title = Аляксей Пысін — Пісьмо птушак &keywords = птушкі, знакі &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Пісьмо птушак" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Пісьмо птушак ====== Лёг сняжок пушысты,\\ Белы, як папера,\\ А на снезе птушкі\\ Ў каляровым пер’і.\\ \\ Цэлую гадзіну\\ Дзеці прастаялі.\\ Што гэта за знакі –\\ І не адгадалі.\\ \\ Снегіры, сініцы,\\ Галкі-забіякі\\ На паперы гэтай\\ Пакідаюць знакі.\\ \\ Падышоў дзядуля,\\ Акуляры – у рукі:\\ – Зараз адгадаем,\\ Дарагія ўнукі.\\ \\ Гэта пішуць птушкі:\\ У іх няма кармушкі,\\ Просяць хоць бы трошкі\\ Зерняў, хлебных крошак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-петрык-і-сонца]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]]