~~META: title = Аляксей Пысін — Палім мы маршанскую махорку... &keywords = свеце, будуць &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Палім мы маршанскую махорку..." &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Палім мы маршанскую махорку... ====== Палім мы маршанскую махорку,\\ Бачым мы Дняпроўскую граду.\\ Будзе сёння бой. На тым узгорку,\\ Можа, я таксама упаду.\\ \\ Будуць травы над курганам. Будуць\\ Адлятаць у вырай жураўлі.\\ Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,\\ Ўспомняць, што на свеце мы жылі.\\ \\ ...Я гляджу на даўняе курганне,\\ На траву, на рыжых мурашоў.\\ Ведайце: калі мяне не стане –\\ Я ў сваю дывізію пайшоў.\\ \\ 1966 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]]