~~META: title = Аляксей Пысін — Не адчувае лес зямлі... &keywords = лес &abstract = Верш Аляксея Пысіна "Не адчувае лес зямлі..." &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Не адчувае лес зямлі... ====== Не адчувае лес зямлі –\\ Зімою лес бліжэй да неба.\\ Спяваюць белыя чмялі\\ Аб тым, што кветак ім не трэба.\\ З вятрамі, з хмарай снегавой\\ Сасна птушыная ў палёце.\\ Спяць кажаны ўніз галавой\\ Насуперак зямной прыродзе.\\ \\ Зямля замерзлая – як дом,\\ Хавае ўсё, чым жыць павінны,\\ І свеціць блізкім аганьком\\ Пад лёдам ягадка каліны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]]