творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-небывалы-ўзняўся-дом
Гэта старая версія дакумента!
Аляксей Пысін — Небывалы ўзняўся дом
Паміж хвояў пад кустом
Небывалы ўзняўся дом.
Сто ўваходаў, сто дзвярэй
для дарослых і дзяцей.
Сто паверхаў, сто падлог,
каля дому тупат ног.
Ад зары і да зары
тут працуюць жыхары.
– Гэй, з дарогі, дайце шлях,
дуб нясу я на плячах!
Хто з калодай, з бервяном –
тупацяць мурашкі ў дом.
А ў калысках у цішы
спяць малыя мурашы.
Падобныя старонкі
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
- аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-небывалы-ўзняўся-дом.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1