~~META: title = Аляксей Пысін — Мой зялёны горад &keywords = зялёны, горад, зямлі, навальніц, сосны, кварталы, вуліцы, разбіты, роўныя, ляглі, просекі &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Мой зялёны горад" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Мой зялёны горад ====== На кварталы роўныя разбіты,\\ Просекі, як вуліцы, ляглі.\\ Ліўнямі і росамі абмыты\\ Мой зялёны горад на зямлі.\\ \\ Сто паверхаў тут займаюць птахі,\\ Кожны сук тут песняю звініць.\\ Дуб і сосны – векавыя гмахі,\\ Не баяцца бур і навальніц.\\ \\ Навальніц і бур... У час той грозны,\\ Калі вораг напіраў сцяной,\\ Баранілі нас дубы і сосны\\ I прымалі разам з намі бой.\\ \\ На дамы, на новыя цымбалы\\ Звонкіх дрэў нямала мы ўзялі.\\ Высцілаюць баравыя шпалы\\ Не адну дарогу на зямлі.\\ \\ Мне ж мілей за ўсё дарога тая,\\ Што вядзе ў зялёны горад мой,\\ Дзе сяброўства з кожным дубам маю\\ I знаёмы з кожнаю сасной;\\ \\ Дзе з крыніцы б’е настой зуброўкі,\\ Дзе чарніцы, быццам вінаград.\\ Без пуцёўкі, без камандзіроўкі\\ Прыязджай сюды – і будзеш рад.\\ \\ Толькі не! Не дачнікам сюды я\\ У экспрэсе мчуся праз налі,\\ А наведаць дрэўцы маладыя,\\ Пажадаць, каб дужымі былі.\\ \\ ...На кварталы роўныя разбіты,\\ Просекі, як вуліцы, ляглі...\\ Углядаецца ў прастор блакітны\\ Мой зялёны горад на зямлі.\\ \\ 1957 г.\\ \\ Крыніца: Пысін А. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. І. Вершы / [Прадм. Р. Бярозкіна]. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 304 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]]