~~META: title = Аляксей Пысін — Карусель &keywords = Карусель &abstract = Верш Аляксея Пысіна Карусель" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Карусель ====== Карусель,\\ Карусель,\\ Хто баіцца – той кісель,\\ Той не лётчык, не марак,\\ Хоць на выгляд – здаравяк.\\ \\ Карусель –\\ На дваццаць пар,\\ З намі кружыцца ўвесь парк.\\ Мчацца дрэвы і кусты,\\ Едуць кладкі і масты,\\ Мы разгон такі ўзялі –\\ Не відаць ажно зямлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]]