~~META: title = Аляксей Пысін — Жук і жолуд &keywords = жолуд, шпоры, латы, звіняць, баках, жалуды, рагаты &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Жук і жолуд" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Жук і жолуд ====== Дуб на лузе сукаваты,\\ А пад дубам –\\ Жук рагаты.\\ Жук рагаты,\\ Жук л у паты,\\ На баках –\\ Стальныя латы.\\ На нагах-крывульках –\\ Боты,\\ Гэта – боты-скараходы.\\ А на ботах шпоры,\\ Быццам зоры.\\ Жук абцасамі – туп-туп.\\ – Узбяруся я на дуб! –\\ Хоць кара, нібыта з бронзы,\\ Ды ёсць шчыліны-барозны.\\ Жук панёсся – не суняць,\\ Шпоры новыя звіняць.\\ \\ Вось ступае смелы жук\\ На круты шурпаты сук.\\ Глянуў ён туды-сюды:\\ На галінках – жалуды.\\ Жолуд\\ Жук аблюбаваў,\\ Гоп з разгону –\\ Асядлаў...\\ – Жолуд, жолуд,\\ Жалудок,\\ Патрымай\\ Мяне, браток.\\ \\ Спелы жолуд ледзь трымаўся, Ад галінкі адарваўся.\\ Паляцеў дадолу жук.\\ Толькі латы грымяць,\\ Толькі шпоры звіняць, –\\ Стук і грук.\\ \\ Прыляцелі матылі на ратаванне, Робяць жуку яны штучнае дыханне. Аглядаюць на баках сінякі Ды кладуць прымочкі на бакі. – Не чапаў бы ты, жук, жалуды, I не ведаў бы, жук, ты бяды! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]]