Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-домскі-арган

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Пысін — Домскі арган

Расступаецца насцеж пад вечар
Старадаўні гатычны сабор.
I ўрываюцца мора і вецер,
Б’е галінамі пругкімі бор.

Гэта грае прыбой ракатлівы,
Гэта буру ўзнімае арган.
I звіняць пералівы, прылівы,
Сум і радасць нясуць берагам.

Абыдзённасць губляе уладу,
I – няма нейкіх дробных турбот;
Чуеш вечнасці гулкай баладу,
Дум няздзейсненых чуеш палёт.

Павяртаеш трывогу ўсё тую ж –
Ці душою сталеў, ці старэў?
I аб чымсьці ў жыцці пашкадуеш –
Размінуўся калісь, не сустрэў.

Хай трывогі шчымлівыя спеюць,
Хай над летам рыдаюць бары…
Толькі ж вочы заўсёды яснеюць,
Калі іх абмываюць вятры.

1964 г.



Крыніца: Пысін А. Выбраныя творы. У 2-х т. Т 1. Вершы. / [Прадм. Р. Бярозкіна]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. – 304 с.

Падобныя старонкі

  • аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-петрык-і-сонца
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki