~~META: title = Аляксей Пысін — Домскі арган &keywords = чуеш, гэта, сабор, арган &abstract = Чытаць верш Аляксея Пысіна "Домскі арган" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Пысін — Домскі арган ====== Расступаецца насцеж пад вечар\\ Старадаўні гатычны сабор.\\ I ўрываюцца мора і вецер,\\ Б’е галінамі пругкімі бор.\\ \\ Гэта грае прыбой ракатлівы,\\ Гэта буру ўзнімае арган.\\ I звіняць пералівы, прылівы,\\ Сум і радасць нясуць берагам.\\ \\ Абыдзённасць губляе уладу,\\ I – няма нейкіх дробных турбот;\\ Чуеш вечнасці гулкай баладу,\\ Дум няздзейсненых чуеш палёт.\\ \\ Павяртаеш трывогу ўсё тую ж –\\ Ці душою сталеў, ці старэў?\\ I аб чымсьці ў жыцці пашкадуеш –\\ Размінуўся калісь, не сустрэў.\\ \\ Хай трывогі шчымлівыя спеюць,\\ Хай над летам рыдаюць бары...\\ Толькі ж вочы заўсёды яснеюць,\\ Калі іх абмываюць вятры.\\ \\ 1964 г. \\ \\ Крыніца: Пысін А. Выбраныя творы. У 2-х т. Т 1. Вершы. / [Прадм. Р. Бярозкіна]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. – 304 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-петрык-і-сонца]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці]]