~~META: title = Аляксей Дудараў — Чорная панна Нясвіжа &keywords = Дудараў, панна, Нясвіж &abstract = Адказы на пытанні па п'есе Аляксея Дударава "Чорная панна Нясвіжа" &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Дудараў — Чорная панна Нясвіжа ====== У драме "Чорная панна Нясвіжа" [[постаці/аляксей-дудараў|Аляксей Дудараў]] адлюстраваў падзеі, якім адбываліся ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі ў час праўлення Жыгімонта Старога. Яго сын Жыгімонт Аўгуст закахаўся ў прыгажуню Барбару Радзівіл і абвянчаўся з ёй. Пасля смерці бацькі Жыгімонт Аўгуст стаў польскім каралём. Ад яго патрабавалі, дзеля дзяржаўных інтарэсаў, ажаніцца з прынцэсай Кацярынай Габсбургскай і пакінуць Барбару Радзівіл. Маці Жыгімонта каралева Бона шляхам падману, плётак і подкупу зжыла Барбару са свету: прыгажуня выпіла атруту і праз паўгода памерла, пакінуўшы Жыгімонта ў вялікім горы.; Пасля смерці Барбары ў замку Радзівілаў у Нясвіжы пачынае з'яўляцца прывід Чорнай панны, якая наводзіць жах на яго насельнікаў. Толькі для караля Жыгімонта прывід Барбары з'яўляецца сімвалам неўміручасці кахання. З гэтым і звязана назва твора. Акрамя гістарычных асоб, у драме ёсць выдуманыя вобразы прыдворнага Мнішка і распусніцы Бжэнкі, "двайніка" Барбары, якія служаць для развіцця і драматызацыі сюжэта.\\ Фінал твора трагічны. Барбара так моцна кахае Жыгімонта, што выбірае для сябе смерць, паверыўшы падману пра жаніцьбу Жыгімонта. Такім фіналам аўтар вырашае праблему кахання і ўлады і сцвярджае думку, што сапраўднае каханне не ўмірае, яно перамагае і пераходзіць у вечнасць.\\ Кампазіцыйнай адметнасцю драмы "Чорная панна Нясвіжа" з'яўляецца перастаноўка дзеяння п'есы ў часе, спалучэнне рэальнага і ўмоўна-фантастычнага планаў.\\ Пачынаецца п'еса апісаннем няўцешнага гора караля Жыгімонта, у якога памерла горача любімая ім жонка Барбара. У рэмарцы да пачатку дзеяння аўтар пазначае: "Нясвіж. Лета 1551 года. Замак Радзівілаў". Частка 1-я носіць назву "Смерць". У другой частцы, пад назвай "Каханне", дзеянне адбываецца ў Вільні ў 1543 годзе. Гэта частка апавядае пра каханне Жыгімонта і Барбары і пра тыя выпрабаванні, што выпалі на іх долю. Гісторыя кахання заканчваецца трагічна: Барбара памірае. У апошняй частцы, якая носіць назву "Вечнасць", дзеянне зноў пераносіцца ў 1551 год. У гэтай частцы спалучаюцца рэальны і ўмоўна-фантастычны планы. У палацы Радзівілаў з'яўляецца прывід Барбары^ў вобразе Чорнай панны, які наводзіць жах на жыхароў замка. Мнішак, які падсунуў Барбары атруту, топіцца, распусніца Бжэнка ўцякае з Нясвіжа. Толькі кароль Жыгімонт усцешаны з'яўленнем прывіда, бо для яго гэта — сімвал вяртання кахання, яго неўміручасці і вечнасці.\\ Аўтар вызначыў жанр сваёй п'есы як драматычная паэма ў трох частках. Даследчыкі ж лічаць, што гэта гістарычная драма з элементамі меладраматызму і рамантызацыі, бо ў ёй гістарычныя падзеі падаюцца ў вострых жыццёвых супярэчнасцях, чалавечыя пачуцці, страсці гіпербалізаваныя.\\ У аснове гэтага твора ляжыць канфлікт паміж каралём Жыгімонтам Аўгустам і яго маці каралевай Бонай, якая імкнецца не дапусціць жаніцьбы сына з Барбарай Радзівіл. На яе думку, Жыгімонт павінен ажаніцца з Габсбургскай прынцэсай, таму што гэта прынесла б карысць дзяржаве. Тым больш, што ў Барбары, як гаварылі людзі, было шмат каханкаў і яе могуць папракнуць у амаральнасці, што недапушчальна ў адносінах да будучай каралевы. Барацьба за каханне з боку Жыгімонта і Барбары і супроць кахання з боку каралевы Боны — вось [[слоўнік/канфлікт|канфлікт]], які рухае драматургічнае дзеянне. Вялікае каханне герояў заканчваецца трагічна. I Жыгімонт, і Барбара — героі рамантычныя, але паводзіны іх псіхалагічна матываваныя.\\ Жыгімонт як прадстаўнік улады, польскі кароль, вымушаны выбіраць паміж асабістымі і дзяржаўнымі інтарэсамі. Але яго каханне такое моцнае, што ён гатоў пераадолець любыя перашкоды, каб застацца з Барбарай. Ён выбірае каханне, жэніцца з Барбарай, якая становіцца польскай каралевай. Трагізм выбару закаханых у тым, што Барбара, паверыўшы каралеве Боне, выпіла атруту, і яе смерць таксама псіхалагічна матываваная. Так аўтар вырашае праблему ўлады і кахання, праблему выбару, якая актуальная заўсёды. Таму што чалавек кожны дзень стаіць перад нейкім выбарам, больш ці менш складаным.\\ \\ План праблемна-вобразнага аналізу драмы "Чорная панна Нясвіжа":\\ I. Тэматыка твора — выбраныя аўтарам сацыяльна-гістарычныя з'явы (характары) у іх узаемадзеянні.\\ 1. Гістарычная аснова твора.\\ 2. Сюжэт і адметнасць пабудовы канфлікту.\\ II. Праблематыка твора — асноўныя праблемы свайго часу (агульначалавечыя праблемы), пастаўленыя пісьменнікам.\\ III. Сістэма вобразаў твора як мастацкі сродак вырашэння праблемы.\\ 1. Характарыстыка; персанажаў як пэўных сацыяльных тыпаў.\\ 2. Адметнасць светаўспрымання герояў, іх схільнасцей і звычак.\\ 3. Характар дзейнасці і асноўных жыццёвых імкненняў, учынкаў.\\ 4. Пачуцці герояў (адносіны да іншых персанажаў і ўплыў на іх, унутраныя перажыванні герояў).\\ 5. Іншыя рысы герояў, якія ўспрымаюцца праз\\ — партрэт;\\ — аўтарскую характарыстыку ці характарыстыку іншых дзеючых асоб;\\ — моўную характарыстыку;\\ — навакольны свет.\\ IV. Ідэйна-эмацыянальныя адносіны пісьменніка да адлюстраваных сацыяльных характараў (героіка, трагізм, драматызм, рамантыка, сентыментальнасць, сатыра, гумар).\\ Гістарычная драма — гэта жанравая разнавіднасць драмы, у якой па-мастацку ўзнаўляюцца пэўныя гістарычныя падзеі, малюецца жыццё і дзейнасць канкрэтных гістарычных асоб. Канфлікт у такіх творах вызначаецца драматызмам гістарычных рэалій, іх вастрынёй і напружанасцю. Галоўнымі героямі гістарычнай драмы з'яўляюцца пераважна канкрэтныя гістарычныя асобы, дзейнасць якіх мела вялікае значэнне для ўсяго народа, краіны. Прыкладам гістарычнай драмы з'яўляюцца п'есы А. Дударава [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-князь-вітаўт-гдз|"Князь Вітаўт"]] і "Чорная панна Нясвіжа". Так, у гістарычнай драме "Князь Вітаўт" у вострых супярэчнасцях падаецца гістарычнае мінулае Беларусі XVI стагоддзя, барацьба за ўладу паміж князямі Вітаўтам і Ягайлам. Канфлікт паміж героямі вылучаецца драматызмам, вастрынёй і напружанасцю.\\ \\ Паведамленне "Жанравыя адметнасць п'есы Аляксея Дударава "Чорная панна Нясвіжа".\\ Сам аўтар вызначаў жанр сваёй п'есы як драматычную паэму ў трох частках. Аднак даследчыкі адзначаюць, што гэта гістарычная драма з элементамі меладраматызму і рамантызацыі, бо ў ёй гістарычныя падзеі падаюцца ў вострых жыццёвых супярэчнасцях, гіпербалізуюцца чалавечыя пачуцці, страсці. Падзеі, апісаныя ў гэтай драме, адбываюцца ў 1543-1551 гадах у часы праўлення караля Жыгімонта Старога, жонкай якога была італьянка Бона Сфорца, адукаваная, вельмі рашучая і моцная характарам, якая ў многім вызначала палітыку дзяржавы, уплываючы на свайго мужа. Пасля смерці Жыгімонта Старога каралём польскім стаў яго сын Жыгімонт Аўгуст, які закахаўся ў Барбару Радзівіл і абвянчаўся з ёю насуперак волі сваёй маці. Процістаянне гэтых канкрэтных гістарычных асоб і ляжыць у аснове драматычнага канфлікту п'есы. Барацьба паміж маці і сынам настолькі вострая, што заканчваецца яна смерцю Барбары. Здаецца, перамога на баку каралевы Боны, але каханне застаецца жыць у сэрцы Жыгімонта. Страсці, якія разгараюцца вакол асноўнага канфлікту, гіпербалізуюцца аўтарам, каб паказаць сілу кахання, моц і веліч характараў герояў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>нясвіжскі-палац]] * [[ibdc.ped>нясвіжскія-загадкі]] * [[ibdc.ped>дуб-і-сасна]] * [[ibdc.ped>нясвіжскі-палацава-замкавы-комплекс]] * [[ibdc.ped>ад-калкі-да-нясвіжа]]