Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-дудараў:аляксей-дудараў-князь-вітаўт

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Дудараў — Князь Вітаўт

Аляксей Дудараў - Князь Вітаўт - Чытаць поўны варыянт

Падзеі драмы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт» адбываюцца напрыканцы XIV — пачатку XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. Княства раздзіраюць міжусобныя войны. Кіраўнік дзяржавы вялікі князь Кейстут хоча бачыць сваім пераемнікам сына Вітаўта.

Стрыечны брат Вітаўта Ягайла уступае ў змову з тэўтонскім ордэнам ды нападае на Вільню — тагачасную сталіцу Вялікага княства. Працягваючы міжусобную вайну, Ягайла займае замак у Троках. Сюды прыходзіць з дружынай Вітаўт, каб прапанаваць мір. Ён яшчэ не ведае, што трапляе ў палон да Ягайлы, які згадзіўся стаць польскім каралём (мужам Ядвігі) і прыняць каталіцтва.

У Гародні жонка Вітаўта княгіня Ганна даведваецца ад сваёй пакаёўкі Алены пра бяду, што адбылася з Вітаўтам. Жанчыны выпраіўляюцца ў Крэва, дзе за кратамі знаходзіцца Вітаўт. Алена пераапранаецца ў адзенне князя і застаецца замест яго ў зняволенні. Ратныя поспехі Вітаўта выклікаюць занепакоенасць у Ягайлы, ён жадае знішчыць брата.

Ягайла вымушаны падпарадкавацца царкоўным уладам і жаданню жонкі ды згаджаецца на мір, у выніку якога Вітаўт атрымлівае вялікакняжацкі пасад у Вільні і палітычную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага.

Падобныя старонкі

  • князь-вітаўт
  • аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-радавыя
  • аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-князь-вітаўт-гдз
  • аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-чорная-панна-нясвіжа
  • аляксей-дудараў
творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-князь-вітаўт.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki