~~META: title = Аляксей Дудараў — Князь Вітаўт &keywords = дудараў, вітаўт, &rarr, князь, аляксей, вітаўта, &nbsp, \r\n&nbsp, ягайла, княства, ягайлы, &mdash, вялікага, аляксей дудараў, &rarr аляксей, \r\n&nbsp &nbsp, дудараў &rarr, князь вітаўт, дудараў князь, вялікага княства, &rarr аляксей дудараў &abstract = Аляксей Дудараў - Князь Вітаўт &iftrue = nan ~~ ====== Аляксей Дудараў — Князь Вітаўт ====== [[books/Dudarau_Kniaz_Vitaut.pdf|Аляксей Дудараў - Князь Вітаўт - Чытаць поўны варыянт]] Падзеі драмы [[постаці/аляксей-дудараў|Аляксея Дударава]] "Князь Вітаўт" адбываюцца напрыканцы XIV — пачатку XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. Княства раздзіраюць міжусобныя войны. Кіраўнік дзяржавы вялікі князь Кейстут хоча бачыць сваім пераемнікам сына Вітаўта. Стрыечны брат Вітаўта Ягайла уступае ў змову з тэўтонскім ордэнам ды нападае на Вільню — тагачасную сталіцу Вялікага княства. Працягваючы міжусобную вайну, Ягайла займае замак у Троках. Сюды прыходзіць з дружынай Вітаўт, каб прапанаваць мір. Ён яшчэ не ведае, што трапляе ў палон да Ягайлы, які згадзіўся стаць польскім каралём (мужам Ядвігі) і прыняць каталіцтва. У Гародні жонка Вітаўта княгіня Ганна даведваецца ад сваёй пакаёўкі Алены пра бяду, што адбылася з Вітаўтам. Жанчыны выпраіўляюцца ў Крэва, дзе за кратамі знаходзіцца Вітаўт. Алена пераапранаецца ў адзенне князя і застаецца замест яго ў зняволенні. Ратныя поспехі Вітаўта выклікаюць занепакоенасць у Ягайлы, ён жадае знішчыць брата. Ягайла вымушаны падпарадкавацца царкоўным уладам і жаданню жонкі ды згаджаецца на мір, у выніку якога Вітаўт атрымлівае вялікакняжацкі пасад у Вільні і палітычную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>князь-вітаўт]] * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-радавыя]] * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-князь-вітаўт-гдз]] * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-чорная-панна-нясвіжа]] * [[постаці/аляксей-дудараў]]