~~META: title = Алесь Якімовіч — Каваль Вярнідуб &keywords = вярнідуб, цар &abstract = Чытаць кароткі змест і аналіз казкі Алеся Якімовіча "Каваль Вярнідуб" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Якімовіч — Каваль Вярнідуб ====== У сюжэце літаратурнай казкі [[постаці/алесь-якімовіч|Алеся Якімовіча]] «Каваль Вярнідуб» выкарыстаны матывы некалькіх беларускіх чарадзейных казак пра волатаў-асілкаў – заступнікаў прыгнечаных, пакрыўджаных. У казцы, як і ў народнай ёсць [[слоўнік/зачын|зачын]] (пераносіць чытача ў фантастычную краіну, што знаходзіцца «Не далёка, не блізка…»). Жыў у той краіне яе ўладар – люты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краіны пакутаваў ад голаду і няволі. Калі ад галадухі пачалі паміраць людзі, цар скеміў, што калі ўсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваім. Тады ён вырашыў звярнуцца да сваіх дарадцаў, а тыя параілі знішчыць усіх малых. Цар адразу прыняў гэту параду і пачаў склікаць сваіх катаў. Маці Вярнідуба Параска ўратавала сына, песціла яго і даглядала. Вярнідуб пайшоў насустрач выпрабаванням, тройчы браў ён ў рукі чарадзейную булаву ў час сустрэчы з сіламі зла. Першы раз з разбойнікам Салаўём. Перамог Вярнідуб і цара з яго войскам.\\ У вобразе Вярнідуба спалучана казачнае і рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывеціць, падтрымаць чалавека, нікому не дазволіў Вярнідуб прынізіць сябе, нішто не магло яго запалохаць, ён заўсёды гатоў уступіць у барацьбу са злом. Казка паказвае прыгажосць народных вобразаў, выхоўвае ў дзяцей разуменне ідэалаў дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці, адданасці свайму народу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-аладкі]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-байка-пра-казла]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-хітры-воўк]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-вераб-ёвы-госці]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-аўтамат]]