~~META: title = Алесь Якімовіч — Звяры нашых лясоў &keywords = звяры, заяц, бабры &abstract = Верш Алеся Якімовіча "Звяры нашых лясоў" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Якімовіч — Звяры нашых лясоў ====== Звер вядомы ён усім –\\ І старым і дзецям.\\ Футра цёплае на ім,\\ А завуць – **мядзведзем**.\\ \\ А гэта вось –\\ Рагаты **лось**\\ З сям’ёй сваёй уранку\\ Выходзіць на гулянку.\\ \\ Як дзяды, яны з бародамі,\\ Ходзяць цэлымі чародамі.\\ Проста дзіва – не звяры,\\ Называюцца – **зубры**.\\ \\ **Бабры** – спакойныя звяры;\\ Хвасты ў іх як лапаты.\\ Без тапароў і піл бабры\\ Сабе будуюць хаты.\\ Ля іх, нібы разбойніца,\\ За язем **выдра** гоніцца.\\ \\ На суку ў гушчары,\\ Распусціўшы кіпцюры,\\ **Рысь** і дні і ночы\\ За здабычай сочыць.\\ \\ Навастрыла вушы **ліска**,\\ Пачала ўглядацца:\\ Ці няма пажывы блізка –\\ Птушкі або зайца?\\ \\ Глядзіць **куніца** горка\\ На шуструю **вавёрку**:\\ За ёй куніца\\ Скакаць баіцца.\\ \\ Пад’еўшы ўволю жалудоў,\\ Па сцежцы лесавой\\ Ікластых чарада **дзікоў**\\ Ідзе на вадапой.\\ \\ Ну і рогі у **аленя**!\\ Метраў два яны – не меней.\\ Ад такой пагрозы\\ Уцякаюць козы.\\ \\ А гэта – не кот, не бабёр,\\ А самы звычайны **тхор**.\\ \\ **Воўк** на зайца\\ Вострыць зубы.\\ Уцякай, шарак,\\ Ад згубы!\\ \\ Не ласун **барсук**, о не!\\ Есць ён што папала.\\ Нават жабу праглыне,\\ Калі мышак мала. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-бабёр]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-бунт-звяроў]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-гаспадарка]] * [[ibdc.ped>выдрын-гасцінец]] * [[ibdc.ped>чаму-звяры-перасварыліся]]