Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц

Гэта старая версія дакумента!


Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...

…сцелюць галовы, як снапы,
малоцяць цапамі сталёвымі,
на таку жыццё кладуць,
веюць душу ад цела.

«Слова аб палку Ігаравым»


Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы,
веюць ад цела душу, поле ўсцілаюць касцьмі,
моцна трымаюць свой сцяг непакорныя ўнукі Ўсяслава,
падае збіты адзін — іншы змяняе яго.

Думаеш, воража, змыць непахісную славу крывёю?
Высям бязмежным раўню ейнай крывёй замуціць?
Колькі жыццё ні тапчы — не ўзнясешся да ясных сузор'яў,
колькі ўгару ні сягай — высяў табе не таптаць.


1939

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей
  • алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
  • алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры
  • алесь-салавей/алесь-салавей-спі
творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki