Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-ты

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Ты

I лясы, і лугі, і блакітныя нівы,
неба – вечная сінь, дол – зяленіва шоўк.
Гэта – Ты. I чаму я з Табой нешчаслівы?
I чаму я жыцця без Цябе не знайшоў?

За любоў да Цябе я пакутаваць мушу,
а ў разлуцы з Табой – існаваць, а не жыць,
і за слова сваё дзесь у негадзь, ці ў сушу,
як за слова Тваё – галавой налажыць…

I ў глыбінях душы нараджаецца сіла,
гнеў – тэй сіле імя, і прарочыць яна:
за любоў да Цябе – непакорнаму – крылы,
за разлуку з Табой – вінавайцу – труна.

Непакорнаму – Ты і блакітныя гоні,
вінавайцу з труны – галавы не ўздымаць.
На шырокіх шляхох старадаўнай Пагоні
парыванняў Тваіх «ні разбіць, ні стрымаць!»

1937 – 1942

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
  • алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
  • алесь-салавей/алесь-салавей-спі
  • алесь-салавей
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-ты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki